wd wp Пошук:

Часовая канстытуцыя БНР

Часовая канстыту́цыя Белару́скай Народнай Рэспу́блікі — адзін з юрыдычных дакументаў палітычных структураў Беларускай Народнай Рэспублікі, які суіснаваў з іншымі асноўнымі дакументамі тагачаснай арганізацыі рэспублікі (у прыватнасці, устаўнымі граматамі).

Гісторыя

Пасля склікання і пачатку дзейнасці Усебеларускага з’езда 5 снежня 1917 года паўстала неабходнасць у будучай інстытуцыяналізацыі ўлады на тэрыторыях, якія пазней 9 сакавіка наступнага года былі акрэсленыя ў Другой Устаўной грамаце БНР. Як адзначаецца, праца над падрыхтоўкай праекта канстытуцыі пачалася праз хуткі час пасля склікання з’езда, якая, аднак, неўзабаве скончылася з прычыны супярэчнасцяў між палітычнымі структурамі з’езда і бальшавікамі, якія мелі ўласны пункт гледжання на будучыню палітычнага статуса тэрыторыяў будучай БНР[1].

21 лютага 1918 года Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда выдаў Першую Устаўную грамату, дзе абвяшчалася перадача ўлады ў Беларусі на карысць Народнага Сакратарыята Беларусі.

На думку тагачаснага гісторыка і пазней аднаго з дзеячоў палітычных структураў БНР Аляксандра Цвікевіча, першым канстытуцыйным дакументам рэспублікі стала Другая Устаўная грамата, якая была выдадзеная 9 сакавіка гэтага ж года і абвясціла этнаграфічную тэрыторыю беларусаў у якасці рэспублікі[2]. Прыняцце пазнейшых заканадаўчых актаў прадпісвалася Устаноўчаму Сойму. 25 сакавіка гэтага ж года палажэнні другой граматы былі ўдакладненыя і пацверджаныя Трэцяй Устаўной граматай.

Першая канстытуцыя Беларускай Народнай Рэспублікі была зацверджаная 11 кастрычніка гэтага ж года пры старшынстве ў Радзе Язэпа Лёсіка і Антона Луцкевіча (Рада Народных Міністраў)[3]. У пачатку лістапада гэтага ж года А. Луцкевіч у рамках сваіх дыпламатычных візітаў наведаў Маскву, пры гэтым Рада Народных Міністраў выказала гатоўнасць прыняць у Беларусі канстытуцыю савецкага ўзору пры ўмове, што расійскія савецкія ўлады прызнаюць незалежнасць БНР, аднак дадзеная прапанова была адхіленая расійскім кіраўніцтвам[4].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Лондан, 1960
  2. Цвикевич, 1918
  3. Сідарэвіч, А. М. с. 386.
  4. Сідарэвіч, А. М. с. 387.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Канстытуцыі Беларусі
З’явіліся ў 1918 годзе
Дакументы Беларускай Народнай Рэспублікі