wd wp Пошук:

Часлаў Цыбоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цыбоўскі. Часлаў Цыбоўскі (1 студзеня 19327 жніўня 1978) — сябра мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, належаў да смаргонскай групы арганізацыі.[1] Малодшы брат Леакадзіі Цыбоўскай.

Біяграфія

Нарадзіўся 1 студзеня 1932 г. у Смаргоні Ашмянскага павету Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Гродзенская вобласць).

Вучыўся ў Смаргонскай сярэдняй школе. Восенню 1949 г. разам з сястрой і іншымі вучнымі далучыўся да мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху. Моладзевая арганізацыя, кіраўніком якой быў Расціслаў Лапіцкі, у асноўным займалася распаўсюджваннем антысавецкіх улётак, але ў будучыні планавалася перайсці і да больш актыўных дзеянняў. У хаце бацькоў Леакадзіі і Часлава Цыбоўскіх адбываліся рэгулярныя сходы вучняў-падпольшчыкаў.

Арыштаваны ў лютым 1950 г. Летам таго ж году прыгавораны да расстрэлу ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі за прыналежнасць да мядзельска-смаргонскай падпольнай арганізацыі, аднак, як малалетняму, гэтае пакаранне было заменена на 25 гадоў зняволення ў канцлагерах. Тэрмін адбываў на мядзяных рудніках Джэзказгана ў Казахстане, нейкі час разам з Юзафам Качэргай і Канстанцінам Іваноўскім.

У сярэдзіне 50-х гадоў вярнуўся ў Смаргонь з падарваным здароўем і неўзабаве выехаў у Польшчу.

Памёр 7 жніўня 1978 г. Пахаваны ў Дзяржоневе.

Зноскі

  1. http://www.slounik.org/154939.html Біяграфія Часлава Цыбоўскага

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Члены мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля (1947)
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Ніжнесілезскім ваяводстве
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Памерлі 7 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (1920—1940)
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ніжнесілезскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргоні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе