wd wp Пошук:

Канстанцін Іваноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іваноўскі. Канстанцін Іваноўскі (3 студзеня 1930) — сябра мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, належаў да смаргонскай групы арганізацыі.[1]

Біяграфія

Нарадзіўся 3 студзеня 1930 г. у в. Дэгісі Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць).

Скончыў Сольскую сямігодку, а затым пайшоў вучыцца ў Смаргонскую сярэднюю школу. Там далучыўся да мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля. Вучнёўская арганізацыя, кіраўніком якой быў Расціслаў Лапіцкі, у асноўным займалася распаўсюджваннем антысавецкіх улётак, але планавала перайсці і да больш актыўных дзеянняў.

Кастусь Іваноўскі нейкі час хаваўся, але савецкія карныя органы яго арыштавалі на пачатку 1950 г., калі ён быў вучнем 9 класа. Асуджаны ваенным трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі летам таго ж году па справе той жа арганізацыі на 10 гадоў зняволення «за неданясенне». На допытах адмаўляў усе абвінавачанні, што, магчыма, абумовіла адносна невялікі прысуд — большасць іншых удзельнікаў атрымала 25 гадоў, а Расціслаў Лапіцкі быў расстраляны. На судзе Канстанцін Іваноўскі казаў: «Я ніколі не быў суджаны, і суджаным не буду!», а таксама заявіў, што следчы выбіваў з яго паказанні катаваннямі, але той сказаў, што нікога не біў і што следства адбывалася ў межах закону.

Пакаранне адбываў разам з Зянонам Ахрамовічам і сваім аднавяскоўцам Эдуардам Сташкевічам у Свярдлоўскай вобласці, у Іўдзелі, на лесапавале і будаўнічых работах.

У лютым 1954 г. вызвалены. Вярнуўся ў родную вёску Дэгісі, паступіў вучыцца ў Навагрудак. Удзельнічаў у напісанні успамінаў для кнігі Міхася Чарняўскага «Ня бойцеся ахвяраў і пакут».

Жыве ў роднай вёсцы, дзе працуе ў сельскай гаспадарцы. Рэабілітаваны.

Зноскі

  1. http://www.slounik.org/154801.html Біяграфія Канстанціна Іваноўскага

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Члены мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля (1947)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Асобы