wd wp Пошук:

Часлаў Кланіміравіч

Балканы ў часы Часлава Кланіміравіча

Ча́слаў Кланімі́равіч — унук Строіміра і праўнук Уласціміра, першага незалежнага князя Сербіі. Кіраваў Сербіяй як вялікі жупан у перыяд паміж 933[1] і 950 гадамі.

Пасля смерці балгарскага цара Сімяона I, у залежнасці ад якога знаходзілася Сербія, Часлаў з дапамогай Візантыі змог захапіць уладу ў дзяржаве і рэарганізаваць яе, падтрымліваючы цесны саюз з Візантыяй. Пасля кіравання Канстанціна VII Парфірароднага дзяржава Часлава ахоплівала сённяшнюю заходнюю Сербію, усходнюю і цэнтральную Боснію, паўночную Чарнагорыю і ўсходнюю Герцагавіну. Поўдзень Чарнагорыі знаходзіўся пад васалітэтам Часлава, які ў сваю чаргу прызнаў вяршэнства візантыйскага імператара. Часлаў вядомы сваім спусташальным паходам на Венгрыю пасля перамогі над венгерскім князем Кішам.

Часлаў Кланіміравіч быў апошнім кіраўніком Сербіі з дынастыі Уласціміравічаў. Пасля яго смерці Сербія была цалкам анексавана Візантыяй, хоць меркавана і далей кіравалася жупанамі, чые імёны не захаваліся. Незалежнасць Сербіі была адноўлена толькі падчас кіравання Стэфана Воіслава ў 1040.

Зноскі

  1. Стывен Рансіман, стар. 185. Гісторыя Першае Балгарскае царства = A history of the First Bulgarian Empire. — Т. Кніга III.(англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 960 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дынастыя Уласціміравічаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 896 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі Сербіі