wd wp Пошук:

Стэфан Воіслаў

Стэфан Воіслаў — кіраўнік сербскага княства Дукля з 1040 па 1052. Сын нейкага Драгаміра, пра якога нічога невядома. У візантыйскіх хроніках няма дакладных звестак пра яго паходжанне. Некаторыя называюць яго сербам з Травуніі ў сённяшняй Герцагавіне.

Высокія падаткі, якія спаганяла Візантыя, прывялі да антывізантыйскага паўстання. Быўшы архонтам у Чарнагорыі, Стэфан Воіслаў заручыўся падтрымкай прыбярэжных гарадоў, у тым ліку размешчаных у паўночнай Албаніі, і ўзначаліў яго паўстанне. Першае паўстанне было падушана, аднак падчас другога паўстання Стэфан Воіслаў перамог візантыйскія войскі і вярнуў некаторым сербскім землям незалежнасць, страчаную больш за сто гадоў таму.

Пашырыў сваю ўладу на Герцагавіну і паўднёвую Далмацыю. Цэнтральная Сербія (Рашка) таксама прызнала ўладу Стэфана Воіслава.

Папярэднік:
Часлаў Кланіміравіч
Кіраўнік Сербіі
10401052
Пераемнік:
Міхайла Ваіслаўлевіч
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Дынастыя Ваіслаўлевічаў
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 990 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1043 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў каралеўстве Венгрыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваіслаўлевічы
Катэгорыя·Кіраўнікі Сербіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Банскабістрыцкім краі