wd wp Пошук:

Часаслоў Фарнезэ

«Часаслоў Фарнезэ» (італ.: Libro d’ore Farnese, англ.: The Farnese Hours) — ілюмінаваны манускрыпт, створаны ў Рыме рэнесансным мастаком Джуліа Кловіа для кардынала Алесандра Фарнезэ. На стварэнне часаслова, паводле сведчання Вазары, мастака спатрэбілася 9 гадоў. Знаходзіўся ў неапалітанскім музеі, у 1903 г. набыты Дж. П. Морганам[1].

Манускрыпт з’яўляецца адным з апошніх узораў мастацтва кніжнай мініяцюры і, мабыць, самым вядомым творам падобнага роду ў эпоху Рэнесансу[2]. Яго ўнікальнасць складаецца ў тым, што ён належыць ужо да маньерыстычнай эпохі, а не сярэднявечнай, і з’явіўся, у сутнасці, анахранізмам, створаным ужо пасля надыходу эпохі кнігадрукавання.

Літаратура

Зноскі

  1. The Pierpont Morgan Library & Museum
  2. Facsimile of the Farnese Hours Acquired

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Часасловы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Будынкі і калекцыі роду Фарнезэ
Катэгорыя·Ілюмінаваныя рукапісы Італіі
Катэгорыя·Ілюмінаваныя рукапісы паводле алфавіта