wd wp Пошук:

Чарневіцкі сельсавет

Чарне́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Чарневічы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Некаторы час цэнтр сельсавета размяшчаўся ў маёнтку Шабынькі, а пасля быў перанесены ў вёску Чарневічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Глівінскага сельсавета[1].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 673 чалавекі[2], з іх 97,5 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,3 % — украінцы[3].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Беліна, Восава, Малышкі, Ніўкі, Пабярэжжа, Палялюм, Пескі, Сыч, Сяменькавічы, Цешкаўка, Чарневічы і Шабынькі.

Зноскі

  1. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Барысаўскага раёна