wd wp Пошук:

Глівінскі сельсавет

Глі́вінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Глівін.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чарневіцкага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Беліна, Восава, Малышкі, Ніўкі, Пабярэжжа, Палялюм, Пескі, Сыч, Сяменькавічы, Цешкаўка, Чарневічы і Шабынькі)[1], 28 мая 2013 года — тэрыторыя скасаванага Забашавіцкага сельсавета (15 населеных пунктаў: аграгарадок Забашавічы, вёскі Забашэўка, Заручча, Засценак, Краснае, Мурашкі, Навішчына, Ніціеўшчына, Плоскае, Святое, Слабодка, Смолле, Устрона, Шабліншчына і хутар Рыбачнае)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1839 чалавек[3], з іх 92,4 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Глівінскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе