wd wp Пошук:

Чарлз Леанард Вулі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вулі.

«Баран у гушчары» — адна з парных статуэтак сяр. 3-га тыс. да н.э., знойдзеных Вулі пры раскопках Ура

Чарлз Леанард Вулі (англ.: Charles Leonard Woolley; 17 красавіка 1880, Лондан — 20 лютага 1960, Лондан) — англійскі археолаг.

У 1907—1912 гг. удзельнічаў у раскопках у Нубіі, у 1912—1914 гг. і ў 1919 годзе — у раскопках Кархеміша на Еўфраце. У 1921—1922 гг. кіраваў раскопкамі ў Тэль-эль-Амарне (Эль-Амарна). У 1922—1934 гг. кіраваў працамі англа-амерыканскай археалагічнай экспедыцыі ва Уры, дзе былі адкрыты архіў храмавай гаспадаркі (28 ст. да н.э.), Царскія грабніцы I дынастыі Ура, шэраг храмаў, архіў царскай гаспадаркі III дынастыі Ура і шматлікія надпісы. Раскопкі ў Уры дазволілі аднавіць агульныя рысы гісторыі гэтага горада-дзяржавы. У 1936—1939 і 1946—1949 гг. Вулі вёў раскопкі Алалаха ў Турцыі.

Зноскі

  1. 1 2 Sir Leonard Woolley // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Leonard Woolley // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Kindred Britain

Сачыненні

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1880 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 20 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Археолагі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1914—1918
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Памерлі ў 1960 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 красавіка