wd wp Пошук:

Ціха Браге

Ціха Браге[11] (Tycho Brahe; 14 снежня 1546 — 24 кастрычніка 1601) — дацкі шляхціч, паходзіў з правінцыі Сконэ (цяпер — тэрыторыя Швецыі), найбольш вядомы як адзін з першых астраномаў у Еўропе. Быў таксама астролагам і алхімікам. Ціха Браге — латынізаванае імя. Сапраўднае дацкае імя — Tyge Ottesen Brahe.

Ціха Браге валодаў маёнткам на востраве Гвен, дзе пабудаваў адзін з самых ранніх даследчых інстытутаў — Уранібург (у перакладзе — «Нябесны палац»). Там ён пабудаваў некалькі буйных астранамічных інструментаў і правёў шэраг дакладных вымярэнняў. Успрыняў геаметрычныя ідэі сістэмы Каперніка і філасофію сістэмы Пталамея і сфармуляваў сваю ўласную мадэль Сусвету — Ціханічную мадэль.

У сваёй абсерваторыі Ціха Браге назіраў зоркі i планеты з найвялікшай па тых часах дакладнасцю: 2-3 хвіліны дугі. Часцей за іншыя свяцілы ў кожным супрацьстаянні з 1580 г. Ціха назіраў Марс менавіта таму, што яго рух відавочна не адпавядаў ні сістэме Пталамея, ні сістэме Каперніка. У 1583 г. Ціха адзначыў, што каля супрацьстаяння Марс рухаецца ў другі бок з найвышэйшай хуткасцю — амаль палова градуса ў суткі, а гэта даказвала, што Марс у супрацьстаянні значна бліжэй да Зямлі, чым да Сонца, што было праўдзіва толькі ў сістэме Сусвету Каперніка, але не Пталамея. Аднак Ціха бачыў неадпаведнасць i сістэмы Каперніка сваім назіранням. Ён стварыў сваю адмысловую сістэму, дзе Зямля засталася ў цэнтры, а планеты рухаюцца вакол Сонца, якое, у сваю чаргу, рухаецца вакол Зямлі.

Ад 1600 і да смерці Ціха ў 1601 годзе яму дапамагаў Іаган Кеплер. Гэты не менш выдатны навуковец у далейшым з дапамогай вынікаў назіранняў Браге распрацаваў сваю ўласную астранамічную тэорыю.

Ціха Браге лічыцца адным з самых уважлівых і акуратных астраномаў-практыкаў свайго часу. Яго назіранні былі настолькі дакладнымі, што Кеплер здолеў з дапамогай вынікаў гэтых назіранняў сфармуляваць законы руху планет. Ціха склаў адзін з першых зорных каталогаў. І ўрэшце з дапамогай назіранняў Ціха Браге было выяўлена, якая ж тэорыя мае права лічыцца праўдзівай — Капернікаўская ці тэорыя Пталамея.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Library of the World’s Best Literature / пад рэд. C. D. Warner
  4. 1 2 3 Berry A. A Short History of AstronomyLondon: John Murray, 1898.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118514237 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118514237 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  7. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  8. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  9. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  10. 1 2 3 Матэматычная генеалогія — 1997.
  11. Напісанне Браге (Brahe) Ціха паводле БЭ у 18 т. – Т.3. – С. 227.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі 24 кастрычніка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Ростакскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Празе
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Алхімікі
Катэгорыя·Выпускнікі Капенгагенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Астраномы XVI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1546 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1601 годзе
Катэгорыя·Астролагі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Астраномы Даніі