wd wp Пошук:

Цімашоўск

Цімашоўск[2] (руск.: Тимашёвск) — горад (з 1966 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Цімашоўскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 54,1 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1794 годзе.

Горад размешчаны на рацэ Кірпілі, за 68 км ад Краснадара. Вузлавая чыгуначная станцыя (Цімашоўская) Паўночна-Каўказскай чыгункі.

Развіта харчовая прамысловасць: цукровы завод, кандытарскі камбінат «Кубань» — адзін з буйнейшых у краі, малочны камбінат — 4 па велічыні ў Расіі, з’яўляецца філіялам ААТ «Вім-Біль-Дан», фабрыка па абжарцы і фасоўцы кавы і вытворчасці марожанага Nestle, каўбасны завод, лікёра-гарэлкавы завод («Фартуна»). Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў: асфальтавы, цагельні. Завод пакавальных матэрыялаў.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
  2. карта Краснадарскага края — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гарады Краснадарскага края
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)