wd wp Пошук:

Цумань

Цумань[1] (укр.: Цумань) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ківэрцаўскім раёне Валынскай вобласці Украіны.

Гісторыя

Упершыню ў гістарычных крыніцах Цумань згадваецца ў 1557 г. Тады тут налічвалася 14 двароў, з іх 6 - у той час яшчэ не запрыгоненых сялян, 8 двароў належалі збяднелым сялянам-агароднікам, якія за карыстанне невялікімі зямельнымі надзеламі (агародамі) плацілі штогод па 4 грошы, а таксама натуральны падатак. У 1583 г. Цумань была ўласнасцю Радзівілаў. Тады тут дзейнічалі 2 млыны і 5 руднікоў па здабычы балотнай жалезнай руды. Насельніцтва Цумані займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, смалакурэнням, цяслярствам, бондарствам, вырабам рэчаў хатняга ўжытку як для ўласных патрэб, так і на продаж. Развіццё рамёстваў і гандлю спрыяла росту колькасці насельніцтва. У першай палове XVII ст. у вёсцы ўжо налічвалася 90 дымоў. У адміністрацыйным дачыненні Цумань уваходзіла ў склад Алыцкай воласці.

Сяло акружалі вялікія лясныя масівы, непралазныя пушчы, таму тут хавалася шмат збеглых сялян. У гэтых лясах у час паўстання 1594-1596 гг. базіраваліся атрады Севярына Налівайкі.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. Цумань у складзе Валыні адышла да Расіі. Акрамя памешчыкаў, буйным землеўладальнікам у Цумані і ваколіцах была царква, якой у першай палове XIX ст. належала больш за 70 дзесяцін зямлі, якую апрацоўвалі сяляне. Напярэдадні рэформы 1861 г. у Цумані налічвалася ўсяго 47 двароў і 393 жыхара.

Падчас Першай сусветнай вайны праз Цумань і суседнія вёскі праходзіла лінія фронту.

З 1920 па 1939 гг. Цумань уваходзіла ў склад міжваеннай Польшчы, і адносілася да Луцкага павета. Паводле звестак польскай статыстыкі, на 30 верасня 1921 г. у вёсцы налічвалася 204 жылыя дамы і 1141 жыхар.

Лясныя масівы ў ваколіцах Цумані былі з 1943 тэрыторыяй дзеянняў УПА і яе баёў з нямецкімі войскамі і савецкімі партызанамі.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Валынскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96