wd wp Пошук:

Царква ў гонар святых царственных пакутнікаў і новапакутнікаў і вызнаўцаў ХХ стагоддзя

Царква ў гонар святых царственных пакутнікаў і новапакутнікаў і вызнаўцаў ХХ стагоддзя — праваслаўны храм у Магілёве, размешчаны ў цэнтры парку культуры і адпачынку імя М. Горкага на замчышчы.

Гісторыя

Першапачаткова храм быў задуманы як храм-помнік усім мучанікам і воінам, што загінулі ў XX стагоддзі. Ідэя яго будаўніцтва належыць архіепіскапу Магілёўскаму і Мсціслаўскаму Максіму (Кроху)[1]. 20 жніўня 2000 годзе, пасля працяглых спрэчак, якія выклікалі значны рэзананс, члены сям’і Мікалая II былі прылічаны да ліку святасці «пакутнікі» Рускай праваслаўнай царквой Маскоўскага патрыярхата і з таго часу шануюцца як «царскія пакутнікі»[1].

24 ліпеня 2001 года ў пас. Лясное архіепіскап Максім (Кроха) прадставіў план і макет храма-помніка Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, які ўхваліў яго і абяцаў сваю фінансавую дапамогу[1].

Пасля смерці Максіма ў 2002 годзе часовае кіраванне Магілёўскай епархіяй прыняў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт. 4 чэрвеня 2002 года ён прыняў рашэнне прыпісаць будучы храм-помнік да кафедральнага сабора, а яго будаўніцтва даручыў настаяцелю сабора протаіерэю Генадзю Пацэвічу, іерэю Сергію Сіўцу і старшыне прыхадскога савета храма ў в. Палыкавічы Аляксандру Белавусаву. Філарэт таксама пісьмова зацвердзіў макет храма і хадайнічаў перад гарадскімі ўладамі аб выдзяленні месца пад будаўніцтва. Гарвыканкам вызначыў гэта месца ў парку імя А. М. Горкага[1].

Як аргумент пры выбары месца размяшчэння храма вернікі прыводзілі той факт, што калісьці ў старажытнасці на Замкавай гары існаваў праваслаўны храм. Акрамя таго сам парк да 1917 года называўся Мікалаеўскім садам, а на суседняй Савецкай плошчы знаходзіўся дом губернатара, дзе размяшчалася Стаўка Мікалая II[1].

27 верасня 2002 года на свята Уздзвіжання на месцы будаўніцтва будучага храма быў пастаўлены і асвячоны Крыж з іконай Святых царскіх мучанікаў[1]. У тым жа годзе архітэктарамі У. Чаленкам і А. Бараноўскім быў распрацаваны праект царквы[2].

У 2005 годзе па блаславенні епіскапа Сафронія (Юшчука) быў створаны прыход храма Святых Царскіх Мучанікаў[1].

Супраціўленне будаўніцтву

Ідэя ўзвядзення храма ў парку імя А. М. Горкага выклікала шырокі рэзананс сярод гараджан. Асобныя ўплывовыя асобы горада і вобласці таксама выступілі супраць будаўніцтва храма пад дэвізам: «Будуйце дзе заўгодна, але толькі не тут». У СМІ горада і вобласці ў 20022005 гадах была гэтая пазіцыя была падтрыманая[1]. Адзін з артыкулаў у газеце магілёўскага выканаўчага камітэта «Веснік Магілёва» называўся «Будаўніцтва храма на Савецкай плошчы — блюзнерства». Праваслаўныя адказалі артыкулам «Блюзнерствам з’яўляецца не будаўніцтва храмаў, а разбурэнне іх». Другі артыкул праваслаўных пад назвай «На месцы храма можа быць толькі храм» была апублікавана ў газеце «Вячэрні Магілёў»[1].

Вернікі ў адказ сабралі 14 тысяч подпісаў у падтрымку будаўніцтва храма, якія накіравалі на імя Прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнкі. Аб храме хадайнічаў у тым ліку Старшыня палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Канаплёў[1], адзін з найбольш блізкіх да Лукашэнкі людзей. У адказе было адзначана, што Прэзідэнт «лічыць мэтазгодным будаўніцтва храма ў парку імя А. М. Горкага». Неўзабаве пасля гэтага пад будаўніцтва храма быў адведзены зямельны ўчастак[1].

Будаўніцтва

Храм-помнік пераважна будавалі на ахвяраванні вернікаў і спонсараў. У сценах закладзеныя цагліны з імёнамі фундатараў[3].

6 мая 2009 года ігумення Свята-Мікольскага жаночага манастыра Яўгенія падарыла прыходу храма Святых Царскіх Мучанікаў звон дарэвалюцыйных часоў з выявай Мікалая II. У канцы 2010 года адміністрацыя горада перадала прыходу найвялікшы звон (270 кг) з калекцыі, падоранай Магілёву кіраўніцтвам управы раёна Сакаліная гара Усходняй адміністрацыйнай акругі Масквы[1].

Будаўніцтва храма было завершана ў 2013 годзе[3].

16 лютага 2014 года Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел (Панамароў) асвяціў храм[3].

Пры царкве дзейнічае нядзельная школа, маецца царкоўная бібліятэка[3].

Сучаснасць

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 История прихода храма Святых Царственных Страстотерпцев и всех Новомучеников XX века
  2. Чаленко Владимир Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)
  3. 1 2 3 4 Мітрапаліт Павел асьвяціў у Магілёве храм памяці царскай сям’і ФОТА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Храмы Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 2013 годзе
Катэгорыя·Праваслаўныя храмы Магілёва
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Уладзіміра Чаленкі
Катэгорыя·2013 год у Магілёве