wd wp Пошук:

Царква Святой Ірыны

Царква Святой Ірыны (турэцк.: Aya İrini, грэч.: Αγία Ειρήνη, Ая-Ірэна) — адна з самых ранніх захаваных цэркваў Канстанцінопаля, прысвечана «Святому міру»[2] (а не Святой Ірыне). Царква размешчана ў гістарычным цэнтры Стамбула ў раёне Султанахмет у першым унутраным двары палаца Тапкапы. Ая-Ірэна ўяўляе новы для VI стагоддзя тып базілікі ў форме крыжа. Прытвор царквы выкладзены мазаікай часоў Юстыніяна. Унутры стаіць саркафаг, у якім, паводле падання, знаходзяцца рэшткі Канстанціна.

Першая хрысціянская базіліка на гэтым месцы была збудавана напачатку IV стагоддзя на месцы руін старажытнага храма Афрадыты пры рымскім імператары Канстанціне і з’яўлялася галоўным храмам горада да будаўніцтва Святой Сафіі. У маі — ліпені 381 года ў ім праходзілі паседжанні Другога ўсяленскага сабору.

Сучасны інтэр'ер.

У 346 годзе каля храма загінула больш за 3000 чалавек з-за рэлігійных рознагалоссяў. У 532 годзе, падчас паўстання «Ніка», царква была спалена, а затым была адбудавана пры Юстыніяне ў 532 годзе. Царква моцна пацярпела ад землетрасення ў 740 годзе, пасля чаго была значна перабудавана. Фігурныя мазаікі загінулі ў эпоху іканаборства, на месцы традыцыйнага Спаса Уседзяржыцеля ў консе красуецца мазаічны крыж.

Пасля заваявання Канстанцінопаля ў 1453 годзе царква не была перароблена ў мячэць і значных змен у яе знешнім выглядзе не адбывалася. Дзякуючы чаму да нашых дзён храм Святой Ірыны з’яўляецца адзінай царквой у горадзе, якая захавала свой першапачатковы атрыум (прасторнае высокае памяшканне пры ўваходзе ў царкву).

На працягу XVXVIII стагоддзяў царква выкарыстоўвалася асманамі ў якасці зброевых складоў, а пачынаючы з 1846 года, храм быў пераўтвораны ў Археалагічны музей. У 1869 годзе царква Святой Ірыны была ператворана ў Імператарскі музей. Праз некалькі гадоў, у 1875 годзе, яго экспанаты з-за недастатковай колькасці месца былі перавезены ў Кафляны павільён. Нарэшце, у 1908 годзе ў царкве быў адкрыты Ваенны музей. У нашы дні царква Святой Ірыны служыць канцэртнай залай. З 1980 г. — асноўная пляцоўка для (штогадовага) міжнароднага музычнага фестывалю.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. Hagia Eirene, Istanbul

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Праваслаўныя храмы Турцыі
Катэгорыя·Пабудовы Юстыніяна I
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Храмы Канстанцінопаля