wd wp Пошук:

Хітрыдыяміцэты

Хітрыдыяміцэ́ты (Chytridiomycetes) — клас сапраўдных грыбоў.

Апісанне

Пераважна аднаклетачныя і мікраскапічныя формы. Падзяляюцца на 4 парадкі, 90 родаў, больш за 500 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 20 відаў, у большасці з парадку хітрыдыяльных. Трапляюцца як сапратрофы ў вадзе, вільготным наземным асяроддзі, паразітуюць на грыбах, беспазваночных жывёлах, раслінах, выклікаюць хваробы сельскагаспадарчых культур.

Вегетатыўнае цела накшталт плазмодыя або клетка са слабаразвітым бяз’ядзерным міцэліем, функцыі якога — прымацаванне да субстрату і паглынанне пажыўных рэчываў. Клетачная абалонка мае хіцін. Размнажэнне бясполае аднажгуцікавымі зааспорамі, што фарміруюцца ў зоаспарангіях, маюць разнастайную форму і будову; палавое — гаметагамія, аагамія, саматагамія.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Хітрыдыяміцэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта