wd wp Пошук:

Хімерападобныя

Хімеры, хімерападобныя (Chimeaeriformes) — атрад храстковых рыб падкласа злітначарапных, або суцэльнагаловых.

Апісанне

Цела голае, сціснутае з бакоў, даўжыня да 1,5 м, маса да 10 кг, хвост ніткападобны. Спіна чырвона-бурая, бакі серабрыстыя з жаўтавата-бурымі плямамі. На галаве ў самцоў калючы булавападобны прыдатак, брушныя плаўнікі ператвораны ў капулятыўныя органы (птэрыгаподыі). Размнажаюцца яйцамі, якія змешчаны ў рогападобнай капсуле. Рыла падобнае на тупы конус. Зубы — тоўстыя пласціны.

Пашырэнне

Вядомы з юрскага перыяду, пашыраны ў мелавы перыяд. Вядома 3 сучасныя сямействы: хімеравыя (Chimaeridae), насатыя, або рынахімеравыя (Rhinochimaeridae), і хобатнарылыя, або каларынхавыя (Callorhinchidae). 6 родаў, каля 30 відаў.

Пашыраны ў Атлантычным, Індыйскім і Ціхім акіянах. Пераважна глыбакаводныя (да 2500 м) прыдонныя рыбы.

Асаблівасці біялогіі

Маларухомыя. Кормяцца ігласкурымі, малюскамі, ракападобнымі, радзей рыбаю.

Промысел

Некаторыя — аб’екты промыслу.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Хімерападобныя