wd wp Пошук:

Хільдэберт Прыёмны

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Хільдэберт. Хільдэберт Прыёмны (лац.: Hildebert Adoptivus; каля 650 — раней 18 кастрычніка 662) — кароль франкаў, кіраваў у Аўстразіі ў 656 — 661 гадах.

Біяграфія

Сын маярдома Грымаальда Старэйшага, з дынастыі Піпінідаў (пазнейшыя Каралінгі). Пасля смерці Сігеберта III у 656 годзе яго маярдом Грымаальд прымусіў сына Сігеберта — Дагаберта II — прыняць пострыг і адправіў у адзін з манастыроў Ірландыі.

Ёсць некалькі версій смерці Хільдэберта. У «Кнізе гісторыі франкаў» гаворыцца пра тое, што ў 657 годзе Грымаальд і яго сын былі схоплены маярдомам Хлодвіга II, а затым памерлі[1]. Гэта версія не вельмі праўдападобная, тым больш, што ў 657 годзе Хлодвіг памёр.

Хутчэй за ўсё, Хільдэберт быў пакараны смерцю Хлотарам III прыкладна 662 годзе (пасля таго, як той далучыў Аўстразію да сваіх уладанняў). Грымаальд, верагодна, быў забіты крыху пазней[2].

Зноскі

  1. «Кніга гісторыі франкаў»
  2. Каментарыі да «Кнігі гісторыі франкаў»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Памерлі ў 662 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы VII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Каралі франкаў
Катэгорыя·Памерлі ў 660-я гады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Піпініды
Катэгорыя·Асобы