wd wp Пошук:

Кніга гісторыі франкаў

Кніга гісторыі франкаў (лац.: Liber historiae Francorum) — ананімная хроніка VIII стагоддзя, вядомая таксама пад назвай «Дзеянні франкскіх каралёў» (лац.: Gesta rerum Francorum).

Апісанне

Першапачатковы варыянт хронікі (так званы Варыянт A) складзены ў 727 годзе асобай, якая пражывала ў раёне горада Лан. Затым незадоўга да 737 года хроніка была зноў адрэдагавана (Варыянт B). Аўтар быў жыхаром Нейстрыі, і яго анты-аўстразійскія настроі досыць выразна праяўляюцца ў хроніцы. Галоўнымі добрымі якасцямі манарха аўтар лічыў здольнасць караля кіраваць дзяржавай у згодзе са знаццю. Ён не імкнецца прыхаваць недахопы каралёў (напрыклад, у главе 44-й рэзкай крытыкуецца кароль Хлодвіг II), але ў канфліктах паміж манархам і знаццю яго сімпатыі знаходзяцца на баку каралеўскай улады. Дзякуючы сваёй папулярнасці ў Раннім Сярэднявеччы, «Кніга гісторыі франкаў» захавалася ў шматлікіх рукапісах.

У пачатку сачыненні аўтар выкарыстоўваў франкскія паданні (у тым ліку паданне пра траянскае паходжанне франкаў), пралог «Салічнай праўды» і «Гісторыю франкаў» Грыгорыя Турскага. Перыяд пачатку VII стагоддзя апісаны ім на падставе вусновых сведчанняў («Хронікі» Фрэдэгара ён не ведаў). Найбольш значная частка «Кнігі гісторыі франкаў» пачынаецца з 642 года (главы 43—53), калі аўтар пачынае выкарыстоўваць не захаваныя да нашых дзён гістарычныя крыніцы, а затым піша як сведка падзей. «Кніга гісторыі франкаў» з’яўляецца каштоўным дапаўненнем да пра-аўстразійскага сачынення Прадаўжальнікаў Фрэдэгара, разам з якім дае даволі поўную карціну падзей у Франкскай дзяржаве другой паловы VII — першай траціны VIII стагоддзяў.

Выданні

Іншамоўныя выданні:

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гістарычныя сачыненні VIII стагоддзя
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Хронікі Франкскай дзяржавы
Катэгорыя·Сярэдневяковая літаратура ў Францыі