Хілары Скот (англ.: Hillary Scott; нар. 3 лютага 1983, Чыкага, ЗША) — амерыканская порнаактрыса.
Пасля заканчэння школы Хілары два з паловай гады працавала ў іпатэчным банку, аднак звольнілася пасля таго, як ёй надакучыла гэтая пасада[3].
У свой час захаплялася пірсінгам, але перастала, пасля чаго выняла са свайго цела большую яго частку. У 2006 годзе яна заявіла, што з праколатага ў яе засталіся толькі вушы.[4] У адным з інтэрв’ю 2005 года Хілары заявіла, што пакутуе на сацыяфобію[5].
У канцы жніўня 2004 года яна прыязджае ў Лос-Анджэлес, дзе спрабуе сябе ў фільмах для дарослых. Дэбютавала Хілары ў другім эпізодзе фільма Double Play разам з Маркам Ашлі. Пасля шматлікіх гонза-фільмаў, у якіх яна праявіла свае навыкі ў анальным сексе, яна засвяцілася ў шматбюджэтным фільме Darkside разам з Джэніфер Кетчэм[en]. За ролю ў гэтым фільме яна атрымала ўзнагароды ў катэгорыі «Best Oral Sex Scene — Film» і «Best Group Sex Scene — Film» на AVN Awards 2006. 20 красавіка таго ж года яна атрымала ўзнагароды XRCO Awards у намінацыях «Best New Starlet» і «Orgasmic Oralist»
15 мая 2006 года яна прыняла ўдзел у эфіры Sirius Satellite Radio[en], дзе асвятліла працу порнастудыі знутры.
У 2007 годзе яна знялася ў фільме Corruption, за які атрымала прэмію AVN Awards у намінацыі «Best Actress in a Video». Сам фільм атрымаў сем узнагарод амерыканскага «порна Оскара» ў розных намінацыях. У гэтым фільме Хілары Скот удзельнічала ў сямі сексуальных сцэнах і выканала доўгае падвойнае пранікненне разам са Стывам Холмсам[en] і Джэнерам[en].
Таксама Скот замяняла Джэсіку Суіт[en] у ролі Брытні Рырс[en] у фільме Britney Rears 3: Britney Gets Shafted[6].
23 красавіка 2007 года Хілары ў эфіры Howard Stern radio заявіла, што падпісала тое, што яна назвала «найбуйнейшым порна-кантрактам у гісторыі» на суму $1 млн за 4 гады з SexZ Pictures[7]. Аднак Скот і SexZ Pictures рассталіся пасля крыху больш за двух гадоў сумеснай працы[8], і цяпер Хілары прадстаўляе LA Direct Models[9].
Скот з’явілася ў эпізодзе Шоу Джэры Спрынгера пад назвай «A Porn Star Broke Us Up», якое выйшла 1 лютага 2010 года[10].
Па дадзеных на 2014 год Хілары Скот знялася ў 591 порнафільме і зрэжысавала 7 порнастужак[11].