wd wp Пошук:

Хэмптан-корт

Паўднёвы фасад палаца (арх. К. Рэн, 1694)

Хэмптан Корт (Hampton Court) — былая загарадная рэзідэнцыя англійскіх каралёў, размешчаная на беразе Тэмзы ў лонданскім прадмесці Рычманд-на-Тэмзе.

Палац быў закладзены ў 1514 г. усемагутным кардыналам Уолсі, які, адчуўшы астуджэнне манархавай міласці, перадаў яго ў дарунак Генрыху VIII. Кардынал працягваў пражываць у палацы да 1529 г., аднак з 1525 г. будаўнічымі працамі кіраваў сам кароль. Калі Уолсі натхняўся планіроўкай італьянскіх палацца эпохі Рэнесансу, то кароль прыўнёс у архітэктуру элементы змрочнага сярэднявечнага дойлідства, а таксама пабудаваў вялікую залу для гульні ў рэал-тэніс (яго завуць самым старым тэнісным кортам у свеце).

На працягу наступных паўтары стагоддзяў Хэмптан Корт заставаўся асноўнай загараднай рэзідэнцыяй усіх англійскіх манархаў. Кароль Вільгельм III палічыў, што палац не адпавядае сучасным густам і прапанаваў Крыстаферу Рэну абнавіць яго ў модным тады стылі барока. Маштабная перабудова палаца была распачата ў 1689 г., аднак праз пяць гадоў, калі быў перароблены толькі паўднёвы фасад, кароль астудзеў да гэтага праекта. У 1702 г. ён зваліўся ў Хэмптан Корце з каня, разбалеўся і неўзабаве памёр, пасля чаго перапланоўка рэзідэнцыі была згорнута (асобныя працы працягваліся да 1737 г.)

Георг II быў апошнім каралём, які жыл у палацы. Да пачатку XIX стагоддзя Хэмптан-корт прыйшоў у запусценне, аднак у эпоху рамантызму пакоі Генрыха VIII былі адрамантаваны, а каралева Вікторыя адкрыла палац для наведвання шырокай публікай. У каралеўскіх пакоях можна бачыць антыкварыят і старадаўнія карціны, найбольш значныя з якіх належаць Мантэньі, Рафаэлю і Брэйгелю Старэйшаму. Рэгулярны французскі парк перад палацам быў разбіты для Вільгельма III па ўзоры галандскага Хет Лоа; яго цікаўная асаблівасць — лабірынт плошчай у 60 акраў.

Літаратура

Спасылкі

  1. National Heritage List for England
  2. 1 2 archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Рэзідэнцыі кіраўнікоў
Катэгорыя·1838 год у Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Крыстафера Рэна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Палацава-паркавыя ансамблі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1838 годзе
Катэгорыя·Палацы Лондана