wd wp Пошук:

Хуга Вольф

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вольф.

Хуга Вольф (ням.: Hugo Wolf; 13 сакавіка 1860, Віндышгрэц — 22 лютага 1903, Вена) — аўстрыйскі кампазітар і музычны крытык.

Біяграфія

Вучыўся ў Венскай кансерваторыі (1875—1877). Супрацоўнічаў з тыднёвікам «Wiener Salonblatt», на старонках якога рэзка крытыкаваў І. Брамса, выклікаўшы гэтым у Вене прадузятае стаўленне да сябе як да кампазітара. Свае першыя спелыя творы — песні для голасу з фартэпіяна на вершы Э. Мёрыке, І. Эйхендорфа, І. В. Гётэ — стварыў ў 1888 годзе. У іх па прыкладзе Р. Шумана і Р. Вагнера Вольф імкнуўся да арганічнага спалучэння музыкі і слова, дэталёваму псіхалагічнага раскрыцця тэксту. Абапіраючыся на маўленчую інтанацыю, кампазітар напісаў шэраг песень, якія ўспрымаюцца як драматычныя сцэнкі. У 1890-я гг. разам з песнямі (на словы Г. Келера, Мікеланджэла; «Іспанская кніга песень», «Італьянская кніга песень») звярнуўся да жанру бытавой камічнай оперы («Карэхідор») і музычнай драмы («Мануэль Венегас», няскончаная). Напісаў сімфанічныя творы (паэма «Пентэсілея», 1885; «Італьянская серэнада» для малога аркестра, 1892), струнны квартэт (1884) і шэраг літаратурных твораў. У 1898 годзе быў змешчаны ў клініку для вар’ятаў, дзе і памёр.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі 22 лютага
Катэгорыя·Оперныя кампазітары
Катэгорыя·Кампазітары Аўстрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1860 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ад сіфілісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Музычныя крытыкі Аўстрыі
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Аўстрыі
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта музыкі і выканальніцкага мастацтва
Катэгорыя·Памерлі ў 1903 годзе