wd wp Пошук:

Хтосьці любіць гарачае

«Хтосьці любіць гарачае» (англ.: Some Like It Hot) — музычная камедыя рэжысёра і прадзюсара Білі Уайлдэра, адна з цэнтральных работ рэжысёра.

У галоўных ролях зняліся Тоні Кёртыс, Джэк Леман і Мэрылін Манро. Сцэнарый камедыі быў створаны па матывах французскага фільма «Фанфары кахання» і яго аднайменнага рэмейка 1951 года, знятага ў Германіі. Карціна паказвае прыгоды двух музыкаў, вымушаных хавацца ў жаночым абліччы ад гангстараў; дзеянне разгортваецца ў ЗША ў часы сухога закона. У пракат карціна выйшла 29 сакавіка 1959 года, пры бюджэце ў $ 2,8 млн сабрала толькі ў Паўночнай Амерыцы каля $ 7 млн. З карціны пачалася шматгадовае паспяховае супрацоўніцтва Джэка Лемана з Білі Уайлдэрам. Фільм атрымаў прэмію «Оскар» і тры статуэткі «Залаты глобус». Амерыканскі інстытут кінамастацтва абвясціў яго найлепшай камедыяй усіх часоў у ЗША. Песні, выкананыя ў фільме, у прыватнасці «I Wanna Be Loved by You», набылі вялікую папулярнасць. Фразы герояў ўвайшлі ў гутарковую англійскую мову.

Прэм’ерны паказ фільма «Хтосьці любіць гарачае» ў беларускай агучцы адбыўся ў 2018 годзе.[5]

«Цукерачка» Кейн (Мэрылін Манро).

Зноскі

  1. http://stopklatka.pl/film/pol-zartem-pol-serio Праверана 9 мая 2016.
  2. http://www.imdb.com/title/tt0053291/ Праверана 9 мая 2016.
  3. 1 2 выгрузка даных Freebase — Google.
  4. Lexicon of international films — Zweitausendeins.
  5. Запрашаем першымі паглядзець легендарную камедыю «Хтосьці любіць гарачае» у беларускамоўным агучваньні ад студыі Gavarun_by!

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Чорна-белыя фільмы ЗША
Катэгорыя·Нацыянальны рэестр фільмаў
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы 1959 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кінакамедыі ЗША
Катэгорыя·Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)
Катэгорыя·Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Gavarun by