wd wp Пошук:

Хрыпялёва

Хрыпялёва[1] (трансліт.: Chrypialiova, руск.: Хрипелёво) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета.

Гісторыя

Згадваецца ў 1654 годзе як вёска ў складзе маёнтка Княжыцы ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага пры ейнай перадачы лідскім харунжым Янам Курчом з жонкай Барбарай (з Друцкіх-Сакалінскіх; атрымала Княжыцы ў спадчыну ад першага мужа, князя Юрыя Галоўчынскага) у заставу магілёўскаму бурмістру Раману Рабровічу з жонкай Арынай Аўхімаўнай[2].

У 1926—1937 гадах цэнтр Хрыпялёўскага нацыянальнага польскага сельсавета, у 1937—1954 гадах цэнтр Хрыпялёўскага сельсавета.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Хрыпялёў, м.
  2. НГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 81, с. 143

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Вендаражскі сельсавет
Населеныя пункты Магілёўскага раёна
Населеныя пункты паводле алфавіта