wd wp Пошук:

Храм Венеры і Ромы

Від на храм

Храм багінь Венеры і Ромы (лац.: templum Venus et Roma, таксама зваўся templum urbis Romae[1], templum urbis[2]) — некалі найбуйнейшае рэлігійнае збудаванне старажытнага Рыма[3].

Збудаванне займала ўсю тэрыторыю ад базілікі Максенцыя і да даліны Калізея, і было збудавана на пастаменце даўжынёй у 145 м і шырынёй у 100 м. Храм быў пабудаваны пры імператары Адрыяне ў 135 годзе н.э., на тым месцы, дзе калісьці размяшчаўся порцік Залатога дому Нерона[3].

План храма Венеры і Ромы, 1830

Храм займаў цэнтральную частку порціка: ён быў пабудаваны з дзвюх цэл, адна насупраць другой, з агульнай унутранай сцяной[4]. Цэла, якая выходзіла да форума, была прысвечана багіні горада Рыма — Роме, іншая прысвечана багіні Венеры.

Пасля пажару Максенцый перабудаваў інтэр’ер у 307 годзе н.э.[4]: дзве апсіды былі высечаны ў задняй частцы цэлы, дзе размясцілі статуі багінь, бакавыя сцены з парфіравымі калонамі апраўлялі нішы для статуй. Падлога была выкладзены геаметрычнай мазаікай з каляровага мармуру. Усходняя цэла захавалася да нашых дзён лепш за ўсё, бо яна доўгі час з’яўлялася часткай царквы Санта-Франчэска-Рамана.

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. Serv. Aen. II.227
  2. Amm. Marcell. XVI.10.14; Hist. Aug. Hadr. 19; Cassiod. Chron.
  3. 1 2 Храм Венеры і Ромы
  4. 1 2 Коарелли Ф. Рим. Археологический путеводитель.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнага Рыма