Хо́нка[1] — рака ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Нішча (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 12 км[2]. Плошча вадазбору 28 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰. Пачынаецца ў балоце Вялікі Мох, за 3,5 км на паўночны захад ад вёскі Юхавічы, вусце за 4 км на паўночны захад ад вёскі Вялікае Балота. Рэчышча ад вытоку на працягу 6,2 км каналізаванае. Цячэ па лясістай мясцовасці.