wd wp Пошук:

Холменколен

Лыжны трамплін Холменколена і помнік каралю Олафу
Лыжны трамплін
Капліца
Помнік падарожніку Хансену

Хо́лменко́лен[1] (нарв.: Holmenkollen) — частка раёна Вестрэ Акер у Осла, сталіцы Нарвегіі. Холменколен знаходзіцца на ўзгорку і з’яўляецца самым высокім пунктам Осла.

З канца XIX стагоддзя — цэнтр адпачынку і культуры. Тут знаходзяцца лыжны трамплін, найстарэйшы ў свеце Лыжны музей, біятлонная траса. На гэтай трасе штогод праходзіць адзін з этапаў Кубка свету па біятлоне.

Курорт Холменколен — круглагадовы і ўваходзіць у лік 50 самых вядомых славутасцяў краіны. Аматары горных лыж і біятлона аддаюць перавагу з’яўленню тут у перыяд з лістапада па красавік, але ўвесь астатні час года ў Холменколене дзейнічае турыстычная інфраструктура: гасцявыя катэджы, кафэ і рэстараны (Holmenkollen Restaurant, Kafé Seterstua, інш.), музей, сувенірныя крамы. У сезон тут бывае каля 700 000 наведвальнікаў, і гэтая колькасць штогод павялічваецца.

На курорце рэгулярна праводзяцца спаборніцтвы мясцовага і міжнароднага значэння па біятлоне, зімовага дваябор’і і скачках з трампліна. А акрамя гэтага — фальклорныя фестывалі і маляўнічыя народныя святы.

Спартыўная інфраструктура

Дзеючы 115-метровы лыжны трамплін, створаны яшчэ ў 1892 годзе і некалькі разоў перабудаваны пазней. Для спуску з яго лыжнікам неабходна мець спецыяльную ліцэнзію.

Некалькі менш высокіх трамплінаў.

Трэнажор-атракцыён, рэалістычна імітуючы слаламны спуск з крутога схілу і скачкі з лыжнага трампліна.

Каля 500 км гарналыжных, слаламных і біятлонных трас, пераважна раўнінных, з нязначнымі перападамі вышынь.

Біятлонны стадыён.

Пункты пракату інвентару і амуніцыі.

Забавы і славутасці

Назіральная аглядная пляцоўка на вяршыні галоўнага лыжнага трампліна. Адсюль адкрываецца неверагодны від на панараму Осла.

Лыжны музей. Адкрыты ў 1923 годзе. Уключае велізарную экспазіцыю лыж розных формаў, памераў і прызначэння, а таксама калекцыю дакументаў і экспанатаў, звязаных з заваяваннем Паўночнага полюса і з лыжнымі традыцыямі нарвежскай каралеўскай сям’і.

Статуя гіганцкага троля Колена, захавальніка тутэйшых месцаў.

Помнікі каралю Олафу і падарожніку Хансену.

Капліца.

Як дабрацца

На аўтамабілі: з’ехаць з кальцавой дарогі Осла ў Smectad і далей прытрымлівацца паказальнікаў у кірунку да Holmenkollen Skijumping Hill. Займае каля 20 хвілін.

На метро з Осла: па лініі № 1 да першага прыпынку Holmenkollen.

Спасылкі

  1. Напісанне паводле арт. Осла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Геаграфія Нарвегіі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Осла
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара