wd wp Пошук:

Хобатнагаловы кускус

Хобатнагаловы кускус[1] (Tarsipes rostratus або Tarsipes spenserae) — сумчаты сысун сямейства Tarsipedidae. Адзіны від сямейства.

Апісанне

Даўжыня цела 7-8 см, хваста — 9-10 см; вага 13-17 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Поўсць кароткая і грубая. Хвост доўгі і тонкі, хапальны, голы. Вочы маленькія; вушы невялікія, круглявыя. Афарбоўка спіны шэрая, з трыма бурымі падоўжнымі палосамі. Сярэдняя паласа праходзіць ад патыліцы да пачатку хваста, бакавыя — ад плячэй да сцёгнаў. Бакавіны бледна-рудыя, пуза жоўта-белае, галава — светла-бурая. Вялікі палец на канечнасцях супрацьпастаўлены астатнім. II і III пальцы на задніх канечнасцях зрастаюцца, з пазногцямі. Зубы дэгенераваныя, усяго 22; жавальная мускулатура вельмі слаба развітая. У сумцы ў самак 4 смочкі.

Зноскі

  1. Ілюстрацыя да арт. Сумчатыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Сумчатыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара