wd wp Пошук:

Хендрык Лейс

Барон (з 1862) Ян Аўгуст Хендрык Лейс (нідэрл. Jan August Hendrik Leys) або Анры Лейс (фр. Henri Leys, 18 лютага 1815, Антверпен — 26 жніўня 1869, там жа) — бельгійскі мастак, які імкнуўся ўваскрасіць манеру «старых майстроў» Нідэрландаў і Германіі. Уладальнік ордэна Ганаровага легіёна і баварскага ордэна св. Міхаіла.

Сын кіраўніка антверпенскай друкарні, якая спецыялізавалася на друку на старых медных пласцінах. Першая гравюра Лэйса адлюстроўвала пахаванне і была выканана для лаўкі яго бацькі ў 1831 годзе. У Акадэміі мастацтваў вучыўся ў Густава Ваперса і Матэуса ван Брэ. У 1829—1832 гадах працаваў у студыі свайго сваяка Фердынанда Бракелера.

У 1835—1839 гадах Лейс жыў у Парыжы, дзе адчуў уплыў рамантыкаў (у першую чаргу Дэлароша). У 1839 годзе наведаў Нідэрланды, а ў 1852 годзе — Германію. Знаходзіўся пад моцным уплывам творчасці нідэрландскіх і нямецкіх майстроў XVI—XVII стагоддзяў. Пісаў карціны на гістарычныя і бытавыя тэмы. Атрымаўшы залатыя медалі на некалькіх сусветных выставах у Парыжы, уславіўся на ўсю Еўропу. Заказы да яго паступалі з Францыі, Вялікабрытаніі, Расіі.

З 1863 года да канца жыцця ўзначальваў манументальныя работы па роспісе рэканструяванай Антверпенскай ратушы.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Hendrik or Henri Jan Augustyn Leys // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Лейс Хендрик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Henri Leys
  6. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі 26 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1815 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Антверпене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1869 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя ў Антверпене
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Антверпене
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў