wd wp Пошук:

Хендрык Гольцыус

Хендрык Гольцыус (нідэрл. Hendrick Goltzius, студзень або люты 1558, Бруген пад Фенло, Лімбург — 29 снежня 1616 года або 1 студзеня 1617, Утрэхт) — нідэрландскі мастак, прадстаўнік маньерызма.

Біяграфія і творчасць

Дзіцем ўпаў на падпаленыя вуглі, знявечыў сабе правую руку (пасля зрабіў некалькі бліскучых графічных эцюдаў пакалечанай рукі). Вучыўся вітражнаму мастацтву ў бацькі, з 1575 года вучыўся гравіравальнаму майстэрству. У 1577 годзе пасяліўся ў Харлеме. У 21 год ажаніўся са шмат старэйшай, але багатай удавой, што дало яму эканамічную самастойнасць. Тым не менш, ён у 1590 годзе збег ад яе, падарожнічаў па Германии і Італіі, дзе адкрыў для сябе творчасць Рафаэля, але асабліва уразили працы Мікеланджэла. Пакінуў партрэт Джамбалоньі (1591).

У 1600 годзе ўзначаліў Харлемскую акадэмію жывапісу. З гэтага ж часу выступіў як жывапісец і, хоць пачаў позна, пакінуў шэраг выдатных работ (Даная, 1603, і інш.). Больш ён быў вядомы сучаснікам як віртуозны гравёр. Сярод іншага, ён гравіраваў карціны знакамітага ў той час майстра Барталамеуса Шпрангера, Карнеліса Харлемскага і інш.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118540610 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Hendrick Goltzius
  3. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1558 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1617 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі маньерызму
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў
Катэгорыя·Мастакі барока
Катэгорыя·Памерлі ў Харлеме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 1 студзеня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта