wd wp Пошук:

Хендрык Вілем Месдаг

Хендрык Вілем Месдаг (нідэрл.: Hendrik Willem Mesdag; 23 лютага 1831, Гронінген — 10 ліпеня 1915, Гаага) — нідэрландскі мастак-марыніст.

Жыццё і творчасць

Х. В. Месдаг нарадзіўся ў сям’і банкіра Класа Месдага. У дзяцінстве авалодваў жывапісам пры дапамозе бацькі, мастака-самавучкі. Вывучаў маляванне ў Бруселі ў Вілема Рулафса і, з 1868 года — у Гаазе. Удзельнічаў у 1870 годзе ў Парыжскім салоне і заваяваў залаты медаль за сваё палатно «Хвалярэзы ў Паўночным моры». Член мастацкага таварыства Пульхры студыё (Pulchri Studio), у 1889 годзе абіраецца яго старшынёй. У 1903 годзе мастак перадаў Нідэрландскай дзяржаве свой яму дом у Гаазе і калекцыю жывапісу. Цяпер у гэтым будынку знаходзіцца музей, які носіць назву Калекцыя Месдага (нідэрл.: De Mesdag Collectie).

Мастак пісаў пераважна марскія віды ў рэалістычным стылі і належаў да гаагскай школы. Яго найвядомейшае палатно — «Панарама Схевенінгена», у стварэнні якога прынялі ўдзел таксама і члены сям’і Месдага — брат, жонка. Карціна вышынёй 14 м і даўжынёй 120 м адлюстроўвае рыбацкую вёску Схевенінген канца XIX стагоддзя, на месцы якой цяпер размясціўся папулярны прыморскі курорт. У 1975 годзе карціна была рэстаўравана і зараз выстаўляецца ў Гаазе ў спецыяльна пабудаваным для яе будынку.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Hendrik Willem Mesdag
  3. https://www.gemeentemuseum.nl/nl/deelcollectie/haagse-school Праверана 12 кастрычніка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў Гаазе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Памерлі 10 ліпеня
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў XIX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гронінгене
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1831 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1915 годзе
Катэгорыя·Мастакі-марыністы Нідэрландаў