wd wp Пошук:

Хвастаколавыя

Хвастаколавыя, скаты-хвастаколы (Dasyatidae) — сямейства скатаў.

Апісанне

Шырокая частка цела, т.зв. дыск, ад 60 см да 2,5 м і больш. Хваставая частка адасобленая, хвост тонкі, востраканцовы, даўжэйшы за цела; на ім адзін або некалькі шыпоў, дзе ёсць клеткі з ядавітым сакрэтам (уколы хвастаколавых небяспечныя і для чалавека). Скура гладкая або ўкрытая нешматлікімі шыпікамі.

Пашырэнне

Вядома да 100 відаў[1]:. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных морах, жывуць і ва ўмерана цёплых водах, прэсных вадаёмах.

Асаблівасці біялогіі

Кормяцца рыбай і прыдоннымі беспазваночнымі.

Яйцажывародныя.

Промысел

Некаторыя хвастаколавыя аб’екты промыслу.

Зноскі

  1. FishBase: specieslist of Dasyatidae

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Скаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных