Хаты́нічы[1] (трансліт.: Chatyničy, руск.: Хатыничи) — аграгарадок у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Хатыніцкага сельсавета. Размешчаны на аўтадарозе Ганцавічы — Лагішын, за 17 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы).
Перад вайной у вёсцы жыло 1500 чалавек у 312 дварах[2].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1941-42 гадах гітлераўцамі было спалена 130 дамоў, забіта 73 чалавекі[2].
Кавярня «На хвілінку».