wd wp Пошук:

Хасэ дэ Сан-Марцін

Хасэ́ Франсі́ска дэ Сан-Марці́н-і-Маторас (ісп.: José Francisco de San Martín y Matorras; * 25 лютага 1778, Япею; † 17 жніўня 1850, Булонь, Францыя) — aргенцінскі рэвалюцыянер, генерал, нацыянальны герой Аргенціны.

Сан Марцін нарадзіўся ў іспанскай сям’і ў Япею ў віцэ-каралеўстве ла-Плата, сучасная Аргенціна. Рос у Іспаніі, потым пайшоў на службу ў іспанскую армію, даслужыўся да афіцэрскага чыну. Менавіта ў час службы, якой ён аддаў каля дваццаці гадоў жыцця, Сан-Марцін паступова пераходзіць на пазіцыі змагароў за незалежнасць у іспанскіх калоніях Паўднёвай Амерыкі.

У 1812 годзе Сан-Марцін вяртаецца ў Аргенціну, дзе пачынае падрыхтоўваць і абучваць рэвалюцыйную армію для барацьбы з іспанскімі ўладамі. У 1817 годзе Сан-Марцін пераходзіць з войскам паўстанцаў праз Анды, разбівае іспанскую армію ў бітве пры Чакабука і захапляе чылійскую сталіцу Сант’яга. У 1818 годзе, пасля вырашаючай перамогі над іспанскімі раялістамі ў бітве пры Майпу, Сан-Марцін прыводзіць да ўлады нацыянальны ўрад, адмовіўшыся ад пасады прэзідэнта на карысць чылійскага генерала Бернарда О’Хігінса.

Зноскі

  1. 1 2 José de San Martin // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 жніўня 2015.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. El general José de San Martín y sus oportunidades de arribo a Montevideo — 2007.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Военачальнікі Аргенціны
Катэгорыя·Памерлі 17 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1778 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Па-дэ-Кале
Катэгорыя·Памерлі ў 1850 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Буэнас-Айрэсе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аргенціне
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Аргенціны
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Чылі
Катэгорыя·Прэзідэнты Перу
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Перу
Катэгорыя·Военачальнікі Перу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Перу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак