Хасэ Манастэрыа Ітуартэ (ісп.: José Monasterio Ituarte; 1882 — 1952) — іспанскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант. Удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
У лютым 1938 года падчас Тэруэльскай аперацыі ўзначаліў апошнюю вядомую ў гісторыі кавалерыйскую атаку.
Нарадзіўся ў 1882 годзе[5]. У арміі з 1904 года. Служыў у кавалерыі і ўдзельнічаў у Рыфскай вайне ў Марока. У 1935 годзе прызначаны памочнікам ваеннага міністра Хасэ Марыя Хіль-Роблеса[6]. У 1936 годзе далучыўся да змовы супраць урада Народнага Фронту, якая прывяла да грамадзянскай вайны ў Іспаніі[7].
Напярэдні прызначаны камандзірам кавалерыйскага палка «Кастыльехас»[8], які базаваўся ў Сарагосе. З пачаткам ліпеньскага паўстання падняў бунт у сваім падраздзяленні і далучыўся да фракцыі нацыяналістаў. Восенню прыме ўдзел у бітве за Мадрыд[9], дзе будзе кіраваць адной з брыгад узмоцненай Мадрыдскай дывізіі[10]. Пазней узначаліў 1-ю кавалерыйскую дывізію, якой будзе камандаваць на працягу ўсёй вайны.
Манастэрыа сыграў прыкметную ролю ў разгроме рэспубліканскіх сіл на рацэ Альфамбра (гл. Бітва пры Альфамбры) пад Тэруэлем ў лютым 1938 года, дзе ўзначаліў апошняю ў ваеннай гісторыі кавалерыйскую атаку[11][12]. Вясной таго ж года ўдзельнічаў у разгроме Арагонскай групоўкі праціўніка[13].
Пасля вайны даслужыўся да звання генерал-лейтэнанта і быў прызначаны генерал-капітанам першай V ваеннай акругі (Сарагоса), а затым і III (Валенсія). Вядомы як адзін з апазіцыянераў рэжыму фалангістаў і прыхільнікаў аднаўлення манархіі[14].
Памёр у 1952 годзе.