wd wp Пошук:

Харэр

Харэр (амх.: ሐረር) — горад на ўсходзе Эфіопіі. Адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Харары. Важны камерцыйны цэнтр Эфіопіі, галоўны ісламскі горад краіны.

Геаграфія

Знаходзіцца на вяршыні пагорка, на ўсходняй ускраіне Эфіопскага нагор’я, прыкладна за 500 км на ўсход ад Адыс-Абебы. Вышыня горада над узроўнем мора — 1847 м.

Насельніцтва

Па дадзеных Цэнтральнага статыстычнага агенцтва, на 2005 год насельніцтва Харэра складае 122 000 чалавек, з іх 60 000 чалавек — мужчыны і 62 000 чалавек — жанчыны. Па дадзеных перапісу 1994 насельніцтва горада налічвала 76378 чалавек. Нацыянальны склад: арома, амхара, самалійцы, гурагэ і тыгрэ.

Зноскі

  1. http://www.citypopulation.de/Ethiopia.html
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Эфіопіі
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96