wd wp Пошук:

Харсы

Харсы́[2] (трансліт.: Charsy, руск.: Харсы) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тамашоўскага сельсавета. Размешчаны за 56 км на поўдзень ад Брэста, 13 км ад чыгуначнай станцыі Уладава, побач з аўтадарогай БрэстТамашоўка, на поўнач — лес, на захадзе — р. Заходні Буг і дзяржаўная граніца з Польшчай.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка» (цэнтр — аг. Тамашоўка).

Гісторыя

У 19 стагоддзі вёска ў Дамачаўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1876 годзе з’яўлялася цэнтрам сельскай грамады, якой належала 422 дзес. зямлі. У 1886 годзе вёска — былое прыватнае ўладанне пры р. Буг, царкоўна-прыходская школа, капліца. У 1897 годзе ў сяле царква, школа, ветраны млын.

У 1905 годзе вёска ў Дамачаўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 13 двароў, загубілі 8 жыхароў; 14 вяскоўцаў загінулі на фронце.

Інфраструктура

Насельніцтва

Зноскі

  1. https://map.nca.by
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Тамашоўскі сельсавет
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Харсы
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных