wd wp Пошук:

Харошкі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Харошкі (значэнні).

«Харо́шкі» — беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль, заснаваны ў студзені 1974 года пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі[1].

На 2020 год ансамбль «Харошкі» складаўся з танцавальнай і спеўна-інструментальнай груп. Аркестрам выкарыстоўваліся класічныя і сучасныя музычныя інструменты: кларнет, флейта, скрыпка, альт, баян, гармонік, бас-гітара і барабаны. Упершыню ў Беларусі «Харошкі» аднавілі выкарыстанне такіх інструментаў, як ліра, гудок, басэтля, акарына, жалейка і кмена. У балетнай трупе налічвалася 60 прафесійных танцораў. У аркестры працавала 18 музыкантаў і 4 спевакі. У залежнасці ад праграмы ў выступленні ўдзельнічала ад 25 да 60 артыстаў[2].

Гісторыя

У 1974 годзе харэографы Валянціна Гаявая і Мікалай Дудчанка стварылі ансамбль «Харошкі» пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Назву ансамбль атрымаў ад вёскі Харошкі ў Магілёўскім раёне, дзе на пачатку 1970-х гадоў запісалі танец «Гусарыкі»[2]. Першае выступленне адбылося праз 9 месяцаў пасля заснавання. У 1975 годзе прайшлі гастролі ў Малдоўскай ССР. Затым ансамбль «Харошкі» даў некалькі канцэртаў ва Украінскай ССР. У 1976 годзе ўпершыню выступілі за мяжой у Даніі. У 1977 годзе «Харошкі» сталі атрымалі дыплом 1-й ступені на Усесаюзным конкурсе прафесійных калектываў у Маскве (РСФСР). Пасля конкурсу правялі па 2 канцэрты з аншлагам у зале «Расія» і ў зале Чайкоўскага[3]. Таксама ў 1977 годзе першай азіяцкай краінай, дзе выступілі «Харошкі», стала Сірыя. У 1979 годзе першай заходнееўрапейскай краінай выступу стала Англія. У 1984 годзе ўпершыню выступілі на фестывалі ў Азіі — «Ташкенцкая залатая восень» ва Узбекскай ССР. У 1985 і 1987 гадах прайшлі гастролі ў Японіі і Індыі. У 1987 годзе пры ансамблі «Харошкі» адчынілі школу-студыю беларускага народнага танцу, дзе сталі выкладаць дзейныя артысты ансамблю[4]. У 1989 годзе першай афрыканскай краінай, дзе выступілі «Харошкі», стала Лівія. У 2000 годзе ўпершыную выступілі ў Кітаі. У 2000-я гады ансамбль стаў выступаць на Днях культуры Беларусі за мяжой. У 2002 годзе ансамбаль выступаў на зімовых Алімпійскіх гульнях у Солт-Лэйк-Сіці (ЗША). У 2003 годзе «Харошкі» атрымалі адмысловы прыз 6-га фальклорнага фестывалю ў Кальтавутуро (Італія). У 2004-м — адмысловую ўзнагароду 15-га сусветнага фальклорнага фестывалю ў Францыі. У 2005-м — Карону 24-га фестывалю «Святыні фальклору» ў Францыі[5]. Да 2014 года ў «Харошках» стварылі звыш 20 аўтарскіх праграм у выглядзе харэаграфічных спектакляў, якія спалучалі беларускія народныя танцы, харэаграфічныя мініяцюры і спеўна-харэаграфічныя кампазіцыі[2].

Прызы і ўзнагароды

За некалькі апошніх гадоў:

Рэпертуар

Больш 10-ці тэатралізаваных праграм:

Склад

Балетная трупа ансамбля — 60 чалавек.

Выступ трупы — у суправаджэнні аркестра і вакальнай групы з рознапланавымі канцэртнымі праграмамі (пераважна жывы гук) — 18 чалавек.

Кіраўніцтва

Мастацкі кіраўнік — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь народная артыстка Беларусі — Валянціна Гаявая

Адміністратары: Павел Жураўлёў, Валянціна Мажароўская.

Дырэктар-распарадчык — Аляксандр Мікіта.

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. Мастацкі кіраўнік(нявызн.). Ансамбль «Харошкі» (30 сакавіка 2020). Праверана 27 чэрвеня 2020.
  2. 1 2 3 Аб калектыве(нявызн.). Ансамбль «Харошкі» (30 сакавіка 2020). Праверана 27 чэрвеня 2020.
  3. Змітрок Верас. Стварэнне цуду // Звязда : газета. — 27 лістапада 2013. — № 223 (27588). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  4. Школа-студыя(нявызн.). Ансамбль «Харошкі» (30 сакавіка 2020). Праверана 27 чэрвеня 2020.
  5. Гастролі(нявызн.). Ансамбль «Харошкі» (30 сакавіка 2020). Праверана 27 чэрвеня 2020.
  6. Хорошки — деревня, «Харошкі» — ансамбль//Вечерний Минск//29 ЯНВАРЯ 1998 г. ЧЕТВЕРГ N 18 (8827) Архівавана 1 снежня 2008. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Культура Беларусі
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый