Харакат аль-Абдал — іракская шыіцкая ісламісцкая групоўка, якая ўваходзіць у каалiцыю «Сілы народнай мабілізацыі». У яе складзе дзейнічае як 39-я брыгада[1]. Ідэалагічна праіранская[2].
Групоўка была заснавана ў 2014 годзе падчас грамадзянскай вайны ў Іраку[2], калі частка апалчэнцаў «Катаіб Сеед аль-Шухада» адкалолася ад арганізацыі. У сваю чаргу тая раней выйшла з «Катаіб Хезбала»[3].
Як мінімум са студзеня 2016 года «Харакат аль-Абдал» дзейнічае ў Сірыі, змагаючыся на баку ўрада Башара Асада[2]. Тут яна прыняла ўдзел у бітве за Алепа[3][2], прарыве блакады Нобла і Захры[2] і аперацыі ў Эт-Танафе[4].