wd wp Пошук:

Харабалі

Харабалі (руск.: Харабали) — горад (з 1974 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Харабалінскага раёна Астраханскай вобласці. Насельніцтва 18,2 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1789 годзе.

Горад размешчаны на левым беразе ракі Ахтуба (рукаў Волгі), за 142 км на поўнач ад Астрахані. Ваколіцы горада папулярныя сярод рыбаловаў-аматараў, ёсць некалькі спецыялізаваных турбазаў.

Чыгуначная станцыя Харабалінская на лініі Верхні Баскунчак — Астрахань. За 40 км на поўдзень ад горада размешчаныя разваліны Сарай-Бату, былой сталіцы Залатой Арды, археалагічны помнік 13 стагоддзя. За 70 км на поўдзень ад горада — Калмыцый хурул (будыйскі манастыр), архітэктурны помнік 19 стагоддзя.

Лясгас, цагельня, прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. У Харбалінскім раёне знаходзіцца палігон Ашулук.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Астраханскай вобласці
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)