Ханта́йскае, Вялікае Хантайскае — возера ў Краснаярскім краі Расіі, у басейне ракі Хантайка (прыток Енісея), у паўднёвай частцы паўвострава Таймыр.
Плошча паверхні возера каля 822 км², даўжыня каля 80 км, шырыня каля 25 км. Плошча вадазбору каля 11 900[1] км². Возера размешчана ў вузкай тэктанічнай эразійна-катлавіне на паўднёва-заходнім ускрайку плато Путарана. Найбольшая глыбіня 420[1] м. Слабапраточнае. З возера выцякае рака Хантайка. Злучанае пратокай з Малым Хантайскім возерам.