wd wp Пошук:

Андрэас Ахенбах

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ахенбах.

Андрэас Ахенбах (ням.: Andreas Achenbach; 29 верасня 1815, Касель — 1 красавіка 1910, Дзюсельдорф) — нямецкі жывапісец-пейзажыст, прадстаўнік дзюсельдорфскай школы. Старэйшы брат і настаўнік Освальда Ахенбаха, бацька опернага спевака Макса Альвары.

Біяграфія

У 1828 годзе разам са сваім бацькам, купцом з Мангейма, ён прыехаў у Санкт-Пецярбург, дзе праз чатыры гады паступіў у Акадэмію мастацтваў. У час навучання ў Пецярбургу ацэньваўся як пасрэдны студэнт, што можна растлумачыць раннім індывідуалізмам будучага рэфарматара жывапісу.

Пасля двух гадоў навучання жывапісу Андрэас Ахенбах пераехаў у Дзюсельдорф і працягнуў вучобу ў Акадэміі мастацтваў у Фрыдрыха Вільгельма Шадава і Іагана Вільгельма Шырмера. Гэта прывяло да пазітыўных змен у творчасці мастака.

Раннія працы Ахенбаха адзначаны рамантызмам, з часам ён пачаў пісаць рэалістычныя пейзажы, якія кантрастуюць з рамантычнымі карцінамі, якія ствараюцца яго сучаснікамі.

У 1832 разам з бацькам здзейсніў паездку ў Галандыю, на ўзбярэжжа Балтыйскага і Паўночнага мораў. У 1835 годзе пакінуў Дзюсельдорф і пераехаў у Мюнхен, а затым Франкфурт, дзе скончыў працу над палатном «Бура ля ўзбярэжжа Нарвегіі», якое разам з карцінай «Пацярпелыя караблекрушэнне ў фіёрдзе Хардангэ» прынеслі яму поспех і прызнанне публікі.

Наступныя 10 гадоў ён прысвяціў удасканаленню майстэрства, шмат падарожнічаў. Ахенбах пабываў у Швецыі, Нарвегіі, Даніі, у паўднёвай і паўночнай Германіі і Цірольскіх гарах, ствараючы пры гэтым шмат цікавых работ. Пісаў ён таксама і партрэты.

Узрост мастака не прыслабіў яго запал да падарожжаў. У 1873 ён адправіўся ў Італію, дзе пражыў два гады, у асноўным, на Капры. З гэтага перыяду захаваліся, пераважна, акварэлі прыроды паўднёвай Італіі.

Вялікі ўплыў на Ахенбаха аказалі працы галандскіх майстроў XVII стагоддзі.

Андрэас Ахенбах — адзін з заснавальнікаў сучаснага нямецкага пейзажа. Для нямецкай школы ён піянер і рэфарматар. Сярод яго вучняў былі родны брат, Освальд Ахенбах і Альберт Флам, Апалінарый Гараўскі і Юзаф Маршэўскі.

Творы Ахенбаха можна знайсці ў Новай пінакатэцы ў Мюнхене, карцінных галерэях Берліна, Дрэздэна, Дармштадта, Кёльна, Дзюсельдорфа, Лейпцыга, Гамбурга, Франкфурта-на-Майне.

Зноскі

  1. 1 2 Andreas Achenbach
  2. 1 2 Andreas Achenbach // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119540355 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119540355 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  6. Thieme U., Becker F., Vollmer H. Thieme-Becker-Vollmer / Hrsg.: U. Thieme, F. Becker, H. Vollmer et al. — E. A. Seemann.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў Дзюсельдорфе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каселі
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1815 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1910 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Асобы