wd wp Пошук:

Ханс Бальдунг

Ханс Бальдунг (ням.: Hans Baldung, мянушка Грын ням.: Grien; 1480, 1484 ці 1485, Швебіш-Гмюнд — 1545, Страсбург) — адзін з выбітных мастакоў так званай Верхнегерманскай школы, вядомы як жывапісец, гравёр і малявальшчык. Лічыцца самым таленавітым вучнем Дзюрэра.

Біяграфія

Родам з гуманістычна адукаванай сям’і юрыста. Неўзабаве пасля нараджэння Ханса сям’я пераехала ў Страсбург. У 1503 годзе Бальдунг ужо знаходзіцца ў майстэрні Дзюрэра ў Нюрнбергу, дзе застаецца да 1507 года, Бальдунг разам з Кульмбахам і Шэйфеленам робіць самастойна ілюстрацыі, зарабляючы на жыццё. Бальдунг адным з першых сярод жывапісцаў адкрыта далучыўся да Рэфармацыі.

Працаваў у Брэйсгау, Швейцарыі і Эльзасе. Пасяліўшыся з 1538 ў Страсбургу, быў прыдворным мастаком пры двары біскупа.

Самымі выбітнымі з яго прац лічацца карціны, якія знаходзяцца ў Ліхтэнтальскім жаночым манастыры, напісаныя ім у 1496 г., і галоўны алтар Фрайбургскага сабора, скончаны ў 1516 годзе.

Доўгі час Бальдунгу прыпісвалася аўтарства Ізенгеймскага алтара, які захоўваецца зараз у Кальмарскім музеі Унтэрліндэн. Сапраўдным аўтарам алтара з’яўляецца Маціяс Груневальд.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 RKDartists
  2. 1 2 3 Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 17 жніўня 2017.
  3. https://www.nga.gov/collection/artist-info.323.html
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Страсбуры
Катэгорыя·Мастакі Адраджэння
Катэгорыя·Паўночнае Адраджэнне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Рэнесансу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швебіш-Гмюндзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1545 годзе
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1484 годзе
Катэгорыя·Гравёры Германіі