wd wp Пошук:

Ханна Спірыт

Ханна Луіза Спірыт (англ.: Hannah Louise Spearritt, нар. 1 красавіка 1981, Грэйт-Ярмут, Норфалк, Вялікабрытанія) — англійская актрыса

і спявачка

.

Біяграфія

Нарадзілася ў Грэйт Ярмут, з’яўляецца малодшай з трох дзяцей у сям’і, яе старэйшая сястра, Таня Спірыт, — былая мадэль, а цяпер дызайнер, а дзядзька, Эддзі Спірыт, — былы прафесійны футбаліст.

Ханна пачала кар’еру ў шоу-бізнесе ў 3 гады. Яна здымалася для выдання Mothercare. У 12 гадоў яна прыняла ўдзел у тэатральнай пастаноўцы Annie ярмуцкага таварыствы тэатра і оперы, пасля чаго яе заўважылі і запрасілі ў National Youth Music Theatre. З іх трупай Ханна ўдзельнічала ў пастаноўках ‘Pendragon’ (1994—1995); з гастролямі ‘Pendragon’ Ханна пабачыла Нью-Ёрк і Ганконг, ‘Tin Pan Ali’ (1996) і ‘Bugsy Malone’ (1997).

У 1998 годзе Спірыт сыграла ў тэлестужцы «The Cater Street Hangman», а таксама з’явілася ў «National Lottery Show» і «Blue Peter».

Аднойчы ёй на вочы трапілася нататка пра кастынг у поп-гурт «S Club 7»; яна адправілася на кастынг і прайшла яго.

Членам групы Ханна была з 1998 па 2003 год. За гэты час, гурт — тройчы праехаў з гастролямі Злучанае Каралеўства, выйграў дзве прэстыжных узнагароды BRIT і некалькі іншых, а таксама стварыў некалькі ўласных тэлепраектаў — «Miami 7» (1999), «L.A. 7» (2000), «Hollywood 7» (2001) і «Viva S Club» (2002).

Спірыт, як і яе калега па гурту Рэйчэл Стывенс, часта здымалася ў адкрытым выглядзе для самых розных выданняў і рэгулярна трапляла ў ‘сто самых сексуальных жанчын’ па версіі ‘FHM’ у перыяд з 2000 па 2004 г.

Зрэшты, для развіцця яе кар’еры важней было тое, што яна знялася ў кінастужцы «Seeing Double» (2003).

У 2001 годзе высвятлілася, што Спірыт ужо 6 месяцаў таемна сустракалася з калегам па групе Полам Катэрмолам. У 2002 яна першай пакінула з ‘S Club 7’, якая з прычыны гэтага ператварылася ў проста ‘S Club’ і ў 2003 цалкам распалася. Гэта не паўплывала на яе адносіны з Полам, якія доўжыліся да 2006 г.

Цяпер Ханна заручана з Эндру Лі Потсам.

Фільмаграфія

фільмы

ГодФільмРоляЗаўвага
2003Seeing DoubleHannah (Herself)
2004Agent Cody Banks 2: Destination LondonEmily Sommers
Seed of ChuckyJoan
2007Little Lilly in Chapter 1: Colour BlindLittle LillyShort film
Little Lilly in Chapter 2: FishLittle LillyShort film
2008Little Lilly in Chapter 3: U TurnLittle LillyShort film

Тэлебачанне

ГодТБ ШоуРоляЗаўвага
1998The Cater Street HangmanLilyTV film
1999Miami 7Hannah Spearritt (herself)S Club 7 TV Spin-off series 13 eps
2000L.A. 7Hannah Spearritt (herself)S Club 7 TV Spin-off series 13 eps
2001Hollywood 7Hannah Spearritt (herself)S Club 7 TV Spin-off series 13 eps
2002Viva S ClubHannah Spearritt (herself)S Club 7/S Club TV Spin-off series 13 eps
2005BlessedGirl Thing memberEp. 4, Ep. 6 and Ep. 7
2007-2011Партал юрскага перыяду Эбі Мэйтлендадна з галоўных герояў
2007At Bertram’s HotelTilly Rice

Мюзіклы

ГодМюзіклРоляМесца выканання
1994-1995PendragonVarious (including New York)
1996Tin Pan AliVarious (UK)
1997Bugsy MaloneLouellaWest End
2005Snow! The MusicalJillyWest End

Зноскі

  1. Hannah Spearritt // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Нарадзіліся 1 красавіка
Актрысы Англіі
Нарадзіліся ў 1981 годзе
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Нарадзіліся ў Норфалку
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Актрысы XXI стагоддзя
Спевакі і спявачкі Англіі
Карыстальнікі Twitter
Асобы
Актрысы XX стагоддзя
Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
Актрысы паводле алфавіта
Спевакі і спявачкі паводле алфавіта