wd wp Пошук:

Хамід Карзай

Хамід Карзай (пушту حامد کرزي, дары حامد کرزي — Hāmid Karzay, нар. 24 снежня 1957) — афганскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Афганістана (2001—2002), прэзідэнт Афганістана (2004—2014).

Біяграфія

Хамід Карзай нарадзіўся 24 снежня 1957 года ў Кандагары ў арыстакратычнай сям’і аднаго караля Захір-шаха сенатара Абдул Ахада Карзая. Выхадзец з пуштунскага клана Папалзай ўплывовага племя Дурані, прадстаўнікі якога кіравалі Афганістанам на працягу двух стагоддзяў.

Вучыўся спачатку ў Кабуле, а калі яго сям’я эмігравала ў Пакістан пасля ўводу ў Афганістан савецкіх войскаў у канцы 1979 года, Хаміда паслалі на вучобу ў аспірантуру па спецыяльнасці паліталогія ў Хімачальскі ўніверсітэт (Сімла, Індыя). У час грамадзянскай вайны ў Афганістане разам з іншымі маджахедамі ўдзельнічаў ва ўзброенай барацьбе супраць улады Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (з 1978) і савецкіх войск (з 1979). Пасля прыходу муджахідаў да ўлады (красавік 1992) намеснік міністра замежных спраў. У гады праўлення талібаў (1996—2001) у эміграцыі, пасля іх выгнання з Кабула ў лістападзе 2001 года на Бонскай канферэнцыі выбраны старшынёй часовай Адміністрацыі Афганістана. У ліпені 2002 года на «Лоя Джырга» (Сходзе прадстаўнікоў народа Афганістана) выбраны прэзідэнтам Пераходнай Ісламскай Дзяржавы Афганістан.

Валодае некалькімі мовамі — пушту, дары, урду, хіндзі, англійскай і французскай.

Жанаты (1998). Жонка — урач па адукацыі. Першы сын нарадзіўся ў 2007.

Зноскі

  1. Hamid Karsai // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Hamid Karzai // Proleksis enciklopedija — 2009.
  3. Hamid Karsai // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Нарадзіліся 24 снежня
Прэзідэнты Афганістана
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Асобы
Прэм’ер-міністры Афганістана
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Палітыкі XXI стагоддзя
Нарадзіліся ў правінцыі Кандагар
Нарадзіліся ў 1957 годзе