wd wp Пошук:

Хамгён-Пукто

Хамгён-Пукто (кар. 함경북도, 咸鏡北道) — правінцыя ў КНДР з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Чхонджын. На поўначы правінцыі вылучаны адмысловы гісторыка-культурны рэгіён Юкчын («шасціграддзе»), які граў некалі важную абарончую ролю. Практычна ўсё насельніцтва-этнічныя карэйцы. Пераважае хамгёнскі дыялект, таксама вылучаецца асаблівы юкчынскі дыялект, больш блізкі да пхеньянскага[1]. Дадзеная правінцыя з’яўляецца гістарычнай радзімай большасці карэйцаў СНД (карё-сарам). Найбольшая колькасць перасяленцаў да 1895 года прыбыло з рэгіёну Юкчын, затым з паветаў Кільджу і Менчхон[2].

Геаграфія

Правінцыя мяжуе з Кітаем, правінцыямі Хамген-Намдо на паўднёвым захадзе і Янгандо на захадзе. З усходу абмываецца Японскім морам. Уздоўж берага мора праходзіць Паўночна-карэйскае цячэнне, таму клімат Хамгена даволі суровы для такой паўднёвай шыраты. Вялікі ўплыў на яго аказваюць мусоны. Суровы клімат і гарысты рэльеф робяць рысасеянне практычна немагчымым. На поўначы натуральнай мяжой з КНР і РФ служыць рака Туманная. У 1993 годзе ад правінцыі аддзяліўся горад Расон, які стаў горадам прамога падпарадкавання. На тэрыторыі правінцыі, усяго ў 189 кіламетрах ад мяжы з Расіяй, знаходзіцца паўночнакарэйскі ядзерны палігон Пунгеры[3].

Адміністрацыйны падзел

Хамген-Пукто падзелена на 3 гарады (сі) і 12 паветаў (кун).

Гарады

Паветы

Адміністрацыйны падзел на паветы (пасля 1993 года)

Зноскі

  1. Комбинаторика корейского имени — Корё Сарам
  2. Росс Кинг. Благословенное — корейское поселение на Амуре, 1871—1937 — Корё Сарам
  3. Punggye-ri Nuclear Test Facility, Nuclear Threat Initiative(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2013. Праверана 15 лютага 2014.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Правінцыі Паўночнай Карэі