wd wp Пошук:

Хам

Ivan Ksenophontov. The damnation of Ham

Хам (іўр.: חָם ; грэч.: Χαμ) — у біблейскай міфалогіі выступае як адзін з трох сыноў (Хам, Сім і Яфет) Ноя, які нарадзіўся ў апошнім стагоддзі да сусветнага патопу. Паводле падання пра Ноя і яго нашчадкаў, выкладзенай у першай кнізе Майсея («Быццё»), у Хама было чатыры сыны: Хуш, Міцраім, Фут і Ханан, патомкі якіх засялілі Егіпет, Эфіопію, частку Вавілоніі, Палестыны і іншыя краіны. Але ўсе гэтыя народы былі пракляты богам і асуджаны на рабства за тое, што Хам асмяяў перад братамі свайго бацьку, якога ўбачыў голым, калі той спаў п’яны ў шатры. Гэты міф часта служыў для апраўдання рабства. У пераносным сэнсе імя Хам раней ужывалася для абазначэння чалавека з простанароддзя. Пазней яно стала агульным вызначэннем грубага, нахабнага чалавека.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:… С. 150.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Персанажы Старога Запавету