wd wp Пошук:

Хабіба Зіяханава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зіяханава. Хабіба Зіяханава — узбекскі ўрач-стаматолаг, празаік і перакладчык[1].

Біяграфія

Нарадзілася ў шматдзетнай сям’і святара Зіяхана-ішана. Рана выйшла замуж, але муж быў рэпрэсаваны і атрымаў 20 гадоў зняволення, пакінуўшы ёй дачку[1]. У 1936 годзе, пакінуўшы дачку бацькам, яна паехала на вучобу ў Казань, дзе скончыла стаматалагічныя медыцынскія курсы. Атрымаўшы прафесію ўрача-пратэзіста, яна ўсё жыццё займалася пратэзаваннем зубоў[1]. Другі муж, ваенны, таксама трапіў пад рэпрэсіі і быў растраляны[1].

Трэцім мужам стаў Ільхам Ісхакаў. Ён удачарыў дачку Хабібы ад першага шлюбу Рана. Пазней у Ільхома і Хабібы нарадзіліся дзве дачкі і сын[1].

Сям’я

Творчасць

Пераклала з рускай мовы наступныя творы: «Воды Нарына» М. Бірукова(руск.) бел., «Падпольны абкам дзейнічае» А. Фёдарава, «Батакоз» С. Муканава(руск.) бел., юмарыстычныя апавяданні А. Чэхава. Стварыла пераклад раману Ф. Дастаеўскага «Прыніжаныя і зняважаныя», які быў экранізаваны на ўзбекскім тэлебачанні і меў вялікі поспех[1].

Пераклала на ўзбекскую мову «Мадам Бавары(руск.) бел.»[3] Г. Флабера і «Сагу аб Фарсайтах(руск.) бел.» Д. Галсуорсі[1].

Хабіба Зіяханава пісала апавяданні з жыцця сучаснікаў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Хабиба Зияханова (руск.)
  2. Исхакова Халида Ильхамовна (руск.)
  3. Bovari xonim, T., 1976
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Узбекістана
Катэгорыя·Перакладчыкі Узбекістана
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Узбекскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Медыкі Узбекістана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта