У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Санчэс. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Хаакін Санчэс Радрыгес (ісп.: Joaquín Sánchez Rodríguez; нар. 21 ліпеня 1981, Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя, Іспанія) ― іспанскі футбаліст, паўабаронца клуба «Рэал Бетыс» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі.
Футбольная кар’ера Хаакіна пачалася ў рэзервовай камандзе «Рэал Бетыс B». Адыграўшы сезон у дублюючым складзе ігрок у хуткім часе трапіў у асноўны склад першай каманды і стаў яе лідарам. Агулам Хаакін правёў 6 сезонаў за каманду з Севільі і выходзіў на газон у футболцы «Рэала Бетыса» 180 матчаў, у якіх забіў 29 мячоў, пасля чаго ў 2006 годзе патрапіў у «Валенсію».
У «Валенсіі» Хаакін гуляў практычна без заменаў, за два першыя сезоны ён правёў 91 гульню, у якіх забіў 12 мячоў і аддаў 13 галявых перадачаў.
27 чэрвеня 2011 года ігрок падпісаў кантракт з клубам «Малага» тэрмінам на 3 гады[4]. Дапамог андалусійскаму клубу дайсці да чвэрцьфінала Лігі чэмпіёнаў.
12 ліпеня 2013 года Хаакін стаў іграком італьянскай «Фіярэнціны». 20 кастрычніка таго ж года забіў першы мяч за «фіялак», калі дапамог перамагчы дзейнага чэмпіёна «Ювентус» з лікам 4:2. Таксама, дапамог «Фіярэнціне» дайсці да фіналу Кубка Італіі ў 2014 годзе.
31 жніўня 2015 года Хаакін вярнуўся ў «Бетыс», падпісаўшы трохгадовы кантракт.
У складзе нацыянальнай каманды дэбютаваў у 2002 годзе. Прымаў удзел на чэмпіянатах свету 2002 і 2006 гадоў.
Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
Статыстыка на сайце FIFA (англ.)