wd wp Пошук:

Фіялка персікалістая

Фіялка персікалістая[3] (Viola persicifolia) — травяністая шматгадовая расліна сямейства фіялкавыя, від роду Фіялка, які расце ў цэнтральнай, паўночнай і ўсходняй Еўропе і паўночнай Азіі.

Батанічнае апісанне

Расліна з паўзучым карэнішчам.

Сцябло вышынёй 10-30 см. Лісце вузкае трохкутнае, 7-15 мм у папярочніку.

Кветкі дыяметрам 10-15 мм з’яўляюцца позняй вясной або раннім летам, круглявыя пялёсткі блакітнаватага або жаўтлява-белага колеру з кароткімі зялёнымі або жаўтлявымі шпорамі.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Расліна аддае перавагу вапнавым глебам у сырых месцах.

Класіфікацыя

Таксанамія

  яшчэ 34 сямействы
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 200 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Фіялка    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Фіялкавыя     від Фіялка персікалістая
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 15 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 142. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Фіялка
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны