wd wp Пошук:

Фіялка дзіўная

Фіялка дзіўная[3] (Viola mirabilis) — від травяністых раслін роду фіялка (Viola) сямейства фіялкавыя (Violaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна, 20-40 см вышынёй. Карэнішча тоўстае, дравяністае, пакрыта іржава-бурый лускай. Сцябло са скарочанымі міжвузеллямі і разеткай прыкаранёвага лісця, развіваецца пасля з’яўлення першых кветак. Прыкаранёвае лісце суцэльнае, шырокаяйкападобнае, з круглява-сэрцападобнай асновай, па краі з неглыбокімі выемкамі, голае або слаба апушненае кароткімі валасінкамі, размешчана на доўгіх хвосціках, з яйкападобна-ланцэтными прылісткамі з суцэльным або выемчата-зубчастым краем.

Кветкі адзіночныя.

Плод — трохграневая, лакуліцыдная, голая, даўгавата-яйкападобная каробачка, пры паспяванні раскрываецца трыма створкамі і выкідвае насенне.

Квітнее ў красавіку — чэрвені.

Класіфікацыя

Таксанамія

  яшчэ 34 сямействы
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 200 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Фіялка    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Фіялкавыя     від Фіялка дзіўная
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 15 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Фіялка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання